Партнэрства грамадскіх ініцыятываў

07.05.2009

Фонд імя Стафана Баторага, Фонд імя Робэрта Боша і Фонд PAUCI запрашаюць падаваць заяўкі на праекты, якія рэалізуюцца ў межах праграмы «Партрэрства грамадскіх ініцыятываў".


Заяўкі мусяць уключаць кароткае апісанне праектаў, якія плануецца правесці ў 2010 годзе.


Падаваць заяўкі могуць трохбаковыя партнэрствы няўрадавых арганізацый з Польшчы, Германіі і Беларусі, якія ўдзельнічаюць у праграме ад пачатку.


Апошні тэрмін падачы заявак у фонд імя С.Баторага – 29 траўня.


Да 3 чэрвеня будзе адбывацца адбор лістоў аб намеры і запрашэнне на сустрэчу партнэраў праектаў.


21–23 верасня – сустрэча для партнэрскіх арганізацый з Беларусі, Калінінградскай вобласці Расіі, Польшчы і Германіі.


Апошні тэрмін падачы поўных заявак – 13 лістапада.


Рэалізацыя праектаў: люты-снежань 2010 году.


Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://rus.ngo.pl


Паводле рассылкі belngo.info