Сёлетні метадычны летнік у Альхоўцы быў прысвечаны сучасным сродкам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе. Ключавое слова ў тэме летніка – сродкі навучання.
Справа ў тым, што сучасная айчынная школа, па першае, вельмі недастаткова абсталявана сродкамі, па-другое, сродкі носяць у большасці ілюстратыўны характар і прызначаны для пасіўнага ўспрыняцця вучнямі інфармацыі без яе крытычнага асэнсавання, у-трэціх, у аўтара курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага і яго партнёраў маецца досвед і ўзоры такіх сродкаў навучання, якія матывуюць вучняў на актыўную працу, стымулююць вызначэнне кожным навучэнцам сваёй уласнай пазіцыі, скіраванны на прысванне імі нацыянальных і гуманістычных каштоўнасцей, на поспех вучняў на ЦТ.
У летніку настаўнікі з розных куткоў краіны авалодалі сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі навучання, навучыліся самі ствараць навучальныя сродкі і праектаваць адукацыйныя працэсы.
Традыцыйна ў Альхоўку настаўнікі прывозяць свае распрацоўкі, каб падзяліцца імі з калегамі. Сёлета кожны ўдзельнік звёз дахаты не толькі добры настрой, творчую атмасферу, але і каля 10 гігабайтаў інфармацыі.
Найлепшыя метадычныя матэрыялы з альхоўскай скарбонкі хутка з'явяцца на сайце Nastaunik.info.
А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2009.
Летнік Альхоўка-2009
07.07.2009