21 ліпеня 2009 году адбудзецца круглы стол. Арганізатарамі круглага стала з'яўляюцца ГА «Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцыя гуманітарных тэхналогіяў.
Мэта круглага стала – ў актывізацыі публічнага ды адкрытага абмеркавання тэмы развіцця малых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, пашырэнне кола пытанняў і праблемаў, якія ўздымаюцца.
Круглы стол будзе прысвечаны пытанням арганізацыі камунікацыі і ўмовам яе развіцця, ды іх стратэгіям.
Пад час круглага стала плануюцца:
1. Выступы па наступных тэматычных пытаннях:
– перашкоды і бар'еры камунікацыі ў малых гарадах (па выніках даследвання малых гарадоў),
– стан і дынаміка развіцьця рэгіянальных інтэрнэт-сетак,
– сайты малых гарадоў як альтэрнатыўная прастора камунікацыі (па выніках даследвання сайтаў),
– досвед арганізацыі рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў.
2. Дыскусія з удзелам зацікаўленых бакоў па пытаньнях:
– прыярытэты мясцовага развіцця і месца камунікацыі сярод іх,
– перспектывы і стратэгіі камунікацыі і узаемадзеяння дзяржаўных і недзяржаўных суб'ектаў гарадскога і рэгіянальнага развіцця,
– патэнцыял развіцця розных сродкаў і відаў камунікацыі ў малых гарадах і рэгіёнах,
– задачы і арыентыры ў развіцці інтэрнэт-камунікацыі ў малых гарадах і рэгіёнах ды інш.
Да ўдзелу запрашаюцца дзеячы рэгіянальнага развіцця, стваральнікі сайтаў, дасьледчыкі, спецыялісты ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку з пазначэннем прозвішча, імя; сувязі з пытаннямі, якія будуць абмяркоўвацца (прадстаўніцтва арганізацыяў, групаў, удзел у праектах альбо ініцыятывах і г.д.); кароткіх тэзісаў, якія будуць выносіцца на дыскусію; кантактнай інфармацыі.
Канчатковая праграма круглага стала будзе складзеная на аснове заявак.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня. Заяўкі дасылайце на адрас: sdt@tut.by; julkahurska@wp.pl
Каардынатар Круглага стола Юлія Галіноўская, тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 6840709 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00)
Паводле рассылкі belngo.info
«Сучасная камунікацыя ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі
14.07.2009