Семінар-канферэнцыя па праблемах сістэмы адукацыі

03.08.2009

Запрашаюцца актыўныя маладыя жанчыны, якіх хвалюе сучасны стан школьнай і дашкольнай адукацыі і якія гатовыя падзяліцца сваім бачаннем таго, што і як трэба мяняць у гэтай сістэме.

Падчас семінару ўдзельніцы будуць мець магчымасць абмеркаваць сваё бачанне праблемаў у школьнай і дашкольнай адукацыі Беларусі, азнаёміцца з рэформамі ў літоўскай сістэме адукацыі і сустрэцца з яе прадстаўнікамі, а таксама разам падумаць пра рашэнні хай сабе дробных, а ў той жа час вельмі важных праблем.

Семінар будзе адбывацца ў Вільні (Літва), 11–13 верасня (пятніца-нядзеля).

Удзел у семінары бясплатны.

Арганізатары таксама аплачваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.

Працоўныя мовы – беларуская і руская. Пры неабходнасці, будзе ажыццяўляцца пераклад з англійскай.


Зацікаўленых просім спампаваць анкету і даслаць яе на адрас seminar.educationby@gmail.com


Дэдлайн – 11 жніўня.