Праграма вывучэння польскай мовы і культуры

09.09.2009

Мэта заняткаў – пазнаёміць ахвотнікаў з польскай мовай і польскай культурай.

Навучанне будзе праходзіць з носьбітамі мовы ў вольнай атмасферы, удзельнікі самі змогуць сфармаваць змест навучальнай праграмы.
Кожны занятак будзе прысвечаны пэўнай тэме, вывучэнне якой будзе карысным пры кантактах з прадстаўнікамі польскай культуры.

Таксама будзе магчымасць паглядзець польскія фільмы папулярных і выбітных польскіх рэжысёраў.

З часам, калі ва ўдзельнікаў курсу з'явіцца жаданне, то можна будзе абмеркаваць больш сур'ёзныя пытанні, якія тычацца польскай мовы і культуры.


Заняткі будуць праходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень па два гадзіны.


Выкладаюць польскія студэнты.


Для ўдзелу неабходна запоўніць невялікую анкету і адправіць яе на адрас yiabelarus@gmail.com да 20 верасня 2009 году.

Удзел у праграме – бясплатны.