Міжнародны трэнінг “I’m media smart”

14.09.2009

«I’m media smart» – міжнародны трэнінг, які адбудзецца 10- 18 кастрычніка ў Кішынёве і ў якім прымуць удзел каля 30 чалавек з такіх краінаў, як Літва, Малдова, Турцыя, Грэцыя, Польшча, Партугалія, Беларусь, Арменія, Грузія і Азербайджан. Галоўная тэма праекту – медыя, яе статус і дачыненне да працы з моладдзю.

Галоўныя мэты трэнінгу:


– Навучыць удзельнікаў, як наблізіцца да медыя і выкарыстаць магчымасці медыя для дасягнення пастаўленых мэтаў;


– Паказаць на практыцы, як выкарыстоўваць існуючыя інструменты медыя, а таксама стварыць новыя для паляпшэння работы з моладдзю;


– Даследаваць медыя як інструмент нефармальнай адукацыі моладзі;


– Прааналізаваць становішча медыя ў розных краінах Еўропы;


– Пабудаваць асноўны каркас, каб стаць “media smart”, праз адкрыццё для сябе культуры медыя;


– Абмеркаваць асноўныя пытанні медыя, якія датычуцца НДА і праграмы “Youth in Action”


– Натхніць удзельнікаў на новыя праекты ў рамках праграмы “Youth in Action” і дапамагчы ім на першым этапе іх рэалізацыі;


На працягу трэнінга ўдзельнікі змогуць даведацца, як правільна казаць перад камерай, выказваць свае думкі і будаваць сваю гутарку, а таксама як пазбегчы маніпуляцыі, калі ў вас бяруць інтэрв'ю. Яны змогуць паўдзельнічаць у розных варштатах і практыкаваннях, даведаюцца, як правільна напісаць артыкул, каб прыцягнуць увагу мэтавай аўдыторыі, і паспрабуюць гэта на практыцы, атрымаюць досвед працы з кіно і фотаздымкамі, даведаюцца пра магчымасці сацыяльных сеціваў і як іх можна выкарыстоўваць у працы з моладдзю, а таксама многае іншае….


Да ўдзелу запрашаюцца:


– Актыўная моладзь ва ўзросце 18–25 гадоў;


– Працоўнікі з моладдзю і чальцы/валантэры грамадскіх арганізацый


Патрабаванні да ўдзельнікаў:


– Валоданне гутарковай англійскай мовай;


– Абавязковы ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах трэнінгу;


Фінансавыя ўмовы:


– 100% пражывання і харчавання будуць забяспечаныя прымаючым бокам;


– Удзельнікі самі павінны набыць сабе квіткі, на працягу трэнінгу ім будуць вернуты 70% кошту праезда.


– Узнёсак удзельнікаў – 25 еўра.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць да 25 верасня 2009 года на наступныя паштовыя скрыні:
nacurlih@gmail.com, fialta.city@gmail.com