Настаўнік года

25.09.2009

Сення адбываецца супер-фінал конкурсу. Прапануем вам он-лайн рэпартаж з залі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
10:00

Урачыстае адкрыццё супер-фіналу. На сцэне шэсць фіналістаў: Алег Купрацэвіч, Вікторыя Бандарэнка, Галіна Сухава, Вольга Боніч, Юры Андрэйчык, Таццяна Сагаль. Гэта найлепшыя з лепшых. Нагадаем, у фінал конкурсу патрапіу 21 настаўнік.



11:07
Удзельнікі праводзяць іправізаваныя ўрокі на сцэне, а журы працуе.



12:22
Скончылася дэманстрацыя імправізаваных урокаў.
Фіналісты выбіралі вельмі розныя тактыкі, каб спадабацца журы і гледачам.
Вынаходлівая Вікторыя Бандарэнка, напэўна каб задобрыць высокіх чыноўнікаў, прысутных ў залі, да тэмы ўрока «Шчасце» здолеле далучыць тэму дажынак і нават прынесла на сцэну дажыначны сноп.


 Галіна Сухава адрознівалася добрай мовай і паслядоўнасцю. Яна выбрала тэму «Паэтам можаш ты не быць» і зачаравала ўсіх прысутных паэзіяй Ніны Мацяш і Рыгора Барадуліна. Віктар Андрэйчык сыпаў жартамі, Алег Купрацэвіч заваёўваў сэрцы і галовы сваім інтэлектам.
Вольга Боніч і Тацяна Сагаль прадэманствавалі шматбаковыя (у дадатакдак да педагагічных) таленты.


Журы будзе вызначыцца цяжка. А па рэакыцыі залі – лідэрамі з'яўляюцца Галіна Сухава і Віктар Андрэйчык. Менавіта яны атрымліваюць большыя эмацыйныя водгукі і авацыі.


12:50
Абвешчаны перапынак да 14:00


14:00
Хто ж найлепшы?


Высвеліцца гэта пасля таго, як настаўнікі абароняць свае праекты.



14:23
Пачалася абарона адукацыйных праектаў. Галіна Сухава абараніла праект на тэму «Фарміраванне
разумення вучнямі вучэбнай інфармацыі".

15:47
Усе удзельнікі абаранілі праекты. Журы пайшло лічыць балы.


Вядучыя мкрапрыемства «Конкурс прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

Пачаўся канцэрт настаўніцкай самадзейнасці.

15.59
Аказалася, што вынікі будуць абвешчаныя толькі заўтра ў 14:00. Дзіўны фінал для такога ўрачыстага мерапрыемства. Паміж волі ўзнікаюць думкі,  што  трэба час, каб ўзгадніць кандыдатуру пераможца  на самым версе. Нездарма ж вынікі конкурсу засакрэчаныя нават ад журы.

Апладысменты.