Гурток беларускай мовы пры Магілёўскім ТБМ пачынае новы навучальны год. Чарговыя заняткі адбудуцца ў сераду 14 кастрычніка а 18–30.
Запрашаем наведаць заняткі усіх:
– хто хоча паглыбіць свае веды і болей карыстацца беларускай мовай;
– хто хоча далучыцца да беларускамоўнага асяроддзя і мець адпаведную моўную практыку;
– хто хоча вырвацца з абдымкаў канапы і тэлевізара і зрабіць крок да рэальнасці;
– хто хоча зразумець час і сябе.
– хто паважае краіну, у якой жыве.
– хто любіць гэтыя “ў”, “ь”, апостраф(‘) і памятае чорныя ад зямлі матчыны далоні.
Пачніце размаўляць па-беларуску – і вы будзеце зачараваны мілагучнасцю і багаццем адной з прыгажэйшых моў свету.
Кантактныя тэлефоны: Алена Асмакоўская (МТС – 8-0295–83–18-85; Velcom – 8-0293–74–38-52; гарадскі 45–90–39).
Таццяна Красоўская (Velcom – 8-0293–93–14-61, гарадскі 22–80–46)
Магілёўскі гурток беларускай мовы запрашае
14.10.2009