Грамадская арганізацыя «Фіальта» (Беларусь) і арганізацыя Ser Joven – (Іспанія) запрашаюць валанцёраў на доўгатэрміновы валанцёрскі праект тэрмінам на 1 год. (пачатак 1.01.2011 і заканчэнне 1.01.2012) ў Іспаніі, г. Сантандэр
Сайт прымаючай арганізацыі www.ser-joven.org
Асноўныя задачы валанцёраў падчас праекту:
-дапамога ў арганізацыя пазашкольных мерапрыемстваў для дзяцей ва ўзросце 6–12 гадоў. Валанцёр будзе працаваць разам з іспансікмі калегамі, якія будуць яго\яе суправаджаць і навучаць працы з дзецьмі ў вольны час.
-дапамога ў дзейнасці гадлёвага латка падчас кірмашоў.
Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:
-Быць ва ўзросце 18 гадоў
-Валодаць размоўнай англійскай ці іспанскай мовай
-Быць гатовымі працаваць на карысць мясцоваму насельніцтву
-Жадаць атрымаць новы жыццёвы, валанцёрскі досвед
Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза праграмы «Моладзь у Дзеянні". Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, праезд і кошт візы. Штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы і грошы на ежу.
Валоданне іспанскай мовай не з'яўляецца абавязковым, на працягу першых трох месяцаў валанцёр зможа наведваць інтэнсіўныя моўныя курсы.
Падчас валантэрыяту ўдзельнік не можа ўладкоўвацца на працу і па сканчэнні тэрміна праекта мусціць вернуцца ў сваю краіну.
Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ (у вольнай форме) на англійскай ці іспанскай мове і даслаць не пазней за 17.12.2009 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com
Валанцёрскі праект у Іспаніі
16.12.2009