Навагоднія думкі беларускіх настаўнікаў
Настаўнік інфо падгледзеў, пра што пішуць настаўнікі ў час зімовых канікул
Янка Х (матэматык): Самае лепшае, што я мог зрабіць у пераднавагоднія дні, зрабіў. І у навагоднія таксама. Прачытаў, з некаторым спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку паста (“Самэрхіл – выхаванне свабодай” – nastaunik.eu). Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адчыняюць цалкам іншае, нееўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла выйшаў, прачытаўшы артыкул А. Гольдзіна аб канцэпцыі «Адукацыі 2.0". Напрошваецца абагульненне, «Педагогіка 2.0". У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах, прынамсі ў Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. У доказ прывяду шэраг цытат з А.Ніла. «Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям давалася б свабода быць самімі сабою. Для гэтага мы павінны былі адмовіцца ад усякай дысцыпліны, усякага кіравання, усякага выклікання, усякіх маральных павучанняў, усякага рэлігійнага настаўлення. Нас звалі храбрацамі, але гэта зусім не патрабавала адвагі. Усё, што патрабавалася, – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно па прыродзе сваёй істота добрая, а не злая»...
Мікалай Бусел (філолаг): Падаю ўзор адказу на такое пытанне. Вось што піша ў сваёй кніжцы «Una monarquia protegida por la censuraі» («Манархія пад аховаю цэнзуры», Мадрыд, 2008).
Пасля падзення Мадрыду на судовым працэсе, больш падобным да фарсу, суддзі спыталі старшыню іспанскіх Картэсаў (парламента) Хуліана Бэсцьера на ягоным судзе 1939 году незадоўга да смерці ў турме Кармона, дзе знаходзіцца золата Іспаніі.
«Золата Іспаніі, — адказаў ён, — валяецца ў прыдарожных канавах, ляжыць на могілках, сядзіць па турмах і ў выгнанні. Вось дзе золата Іспаніі». Перакладзены на нашу рэчаіснасць і глебу адказ пісьменнікаў дыктатару мусіў бы гучаць прыкладна так ...
Сяргей Сокалаў(філолаг)
Думкі палёт узвышаючы й высячы,
Кормім паняцьці і словы з рукі.
Новаму году больш як дзьве тысячы,
Што ж ён, скажэце, за новы такі?
Навагоднія думкі беларускіх настаўнікаў
02.01.2010