Nastaunik.info віншуе калегаў-настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа з 20-годдзем. Мы цэнім ваш унёсак у стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, заснаванай на перадавых дасягненнях сусветнай педагогікі, нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Шчыра жадаем моцы, каб ператрываць часы «партызанскай школы» і зноў займець нацыянальны статус у роднай краіне.
Даведка: Ліцэй быў створаны 15 студзеня 1989 года ў форме нядзельнай школы, потым доўгі час меў статус Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя пры Міністэрстве адукацыі, меў шмат філіяў у рэгіёнах. У ліцэі было створана каля 50 арыгінальных навучальных праграм, выдадзены падручнікі, распрацавана канцэпцыя нацыянальнай адукацыі. Пасля ліквідацыі ў 2003 годзе існуе у форме падпольнай, як кажуць ліцэісты, «партызанскай» навучальнай установы.
Больш пра ліцэй можна пачытаць тут:
Коласаўскі ліцэй паспрабуе легалізавацца
«Партызанскі» ліцэй святкуе 20-годдзе