Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца

15.01.2010

Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
Паводле Радыё Свабода
 Настаўнікаў са школаў Мінскай вобласці, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўлення Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Менаблвыканкама кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінеце.
У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.