Конкурс складаецца з трох частак:
1. «Музычны Блін» – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс мусіць быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Гэтыя запісы будуць сабраныя на дыску пад назвай «Вольны – Права маладых». На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя работы па выніках двух іншых конкурсах-блінах.
2. «Відэа Блін» – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілінаў, зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.
3. «Фота Блін» – прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.
Па выніках конкурсу у межах праекту «Права маладых» адбудзецца
міні-фестываль з прэзентацыяй дыска. На фестываль будуць запрошаныя
найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасьць
паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краінаў Заходняй
Еўропы.
Падрабязнасьці на http://dzedzich.org/wp/2009/12/23/try-bliny-nu-shto-paehali-volnaya-moladz/.
Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры работы.
Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» неабходна даслаць на e-mail: 3bliny@gmail.com ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул.Луцкая 6/1, кв.38 да 31 студзеня.
Паводле http://dzedzich.org/
Творчы конкурс «Тры бліны»
16.01.2010