Палітычныя партыі будуць баранійь настаўнікаў ад беззаконня

18.01.2010

Палітычныя партыі будуць бараніць настаўнікаў ад беззаконня.

Юрысты і праваабаронцы налічылі пяць пунктаў парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусі ў дзеяннях загадчыцы Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісы Данілевіч.
Сойм Партыі БНФ адпаведную заяву, у якой, у прыватнасці, гаворыцца: «15 студзеня 2010 года загадчыца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч выставіла ўльтыматум шасьці настаўнікам – сябрам дэмакратычных палітычных партыяў: або яны пішуць заявы аб выхадзе з партыяў, або трацяць працу. У Менск у суправаджэньні кіраўнікоў раённых аддзелаў ці ўстановаў адукацыі былі выкліканыя: Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі, Партыя БНФ (Талька); Мікола Ляшчун, настаўнік замежных моваў, Партыя БНФ (Лагойск); Алесь Язьвінскі, настаўнік фізкультуры, КХП-БНФ (Нясьвіж); Уладзімір Парэйка, настаўнік геаграфіі, БСДП (Нясьвіскі раён); Сяргей Клімёнак, настаўнік фізкультуры, АГП (Вялейка); Надзея Агафонава, настаўнік-дэфэктоляг, АГП (Любань).
Прэтэнзіяў да якасьці пэдагагічнай працы выкліканых настаўнікаў не было.»
у дакуменце пералічаны артыкулы заканадаўства, якія парушыла сваімі дзеяннямі сп-ня Данілевіч.
Партыя БНФ і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі партыі збіраюцца ініцыяваць зварот у органы пракуратуры з патрабаваннем расследавання фактаў дэманстратыўнага парушэння сп-няй Данілевіч палажэнняў Канстытуцыі і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусь.
Тэкст заявы цалкам