Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 еўра) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Заявы на мікрагранты павінны адпавядаць наступным патрабаваньням:
- Утрымліваць дакладную мэту і мэтавую групу, а таксама даказваць здольнасьць арганізацыі дасягнуць мэтаў, названых у праекце.
- Утрымліваць прагназаваньне ўстойлівасьці дзейнасьці пасьля сканчэньня фінансаваньня па гэтай праграме.
- Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой
- Заява павінна ўтрымліваць інфармацыю аб ужо рэалізаваных праектах і іх спонсарах
- Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту павінныя быць выкананыя да 15 кастрычніка 2010 году
- Заявы прымаюцца на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.
Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка 2010 году. Заяву, складзеную паводле прыведзенага ніжэй дадатку “Апісаньне праекту”, трэба даслаць на адрас mikrapraekty@gmail.com :
Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак ) па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці ў рэгіёнах Беларусі”
I. Агульная інфармацыя
1. Назва праекту
2. Назва арганізацыі
3. Кіраўнік праекту
4. Кантактныя зьвесткі
- Адрас
- Электронная пошта
- Тэлефон
- Skype
5. Рэгіён
6. Сума гранту
7. Раней рэалізаваныя праекты і іх спонсары
8. Тэрмін рэалізацыі праекту
II. Апісаньне праекту (ня болей за 2 нармаваных старонак A4)
III. Мэта
IV. Мэтавая група
V. Плян дзеяньняў
VI. Праектная група
VII. Чаканыя вынікі і ўстойлівасьць праекту пасьля сканчэньня фінансаваньня (ня болей за старонку A4)
VIII. Часавы графік
IX. Каштарыс (паводле магчымасьці ў Excel : зарплаты, абсталяваньне, матэрыял, рэалізацыя праекту, арэнда памяшканьняў, тэлефонная і інтэрнэт-камунікацыя і інш.)
Апошні тэрмін падачы заяваў – 1 сакавіка 2010 году