Акадэмія Салідарнасці 2010

23.02.2010

У Гданьску паміж 25 і 30 красавіка 2010 года ў шосты раз ладзіцца Акадэмія Салідарнасці.

Яе ўдельнікамі могуць стаць маладыя людзі да 29 гадоў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Летувы, Арменіі і іншых краін.

Удзельнікі абіраюць адну з трох тэмаў акадэміі: ідэя руху Салідарнасці, удзел у грамадстве, роля лідэра ў грамадскіх пераменах. У праграме прадугледжаныя майстар класы, лекцыі, і таксама наведванне важных для руху Салідарнасці месцаў у Гданьску.

Арганізатары аплочваюць кошты начлегаў і харчавання, страхоўку, а таксама часткова кошт падарожжа. Візы аплочваюцца самімі ўдзельнікамі.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка да 24:00.

я інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.akademiasolidarnosci.pl/akademia/o_akademii

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны