27.02.2010
Лінгвістычны трэнінг у Францыі
Трэнінг «Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў англійскай мовы ў міжкультурных зносінах» запрашае да ўдзелу моладзевых лідэраў, моладзевыя арганізацыі і асацыяцыі, а таксама тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамах праграмы «Моладзь у дзеянні".
Арганізатары пакрываюць кошты пражывання і харчавання. Кошт падарожжа і візаў для беларускіх удзельнікаў аплочвае французская нацыянальная агенцыя.
Працоўная мова – англійская.
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.salto-youth.net/find-a-training/1671.html.
Дэдлайн падачы заявак 1 сакавіка 2010г.