13.04.2010
Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў на ўроках беларускай літаратуры прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў і, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасіні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.