Конкурс падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі

16.04.2010

Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш.
Час рэалізацыі праектаў: 1 Чэрвеня 2010г. – 31 снежня 2010 г. 
Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$
Тэрмін падачы заявак: да 15 мая 2010 г. 
Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня 2010 г. 
Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com
Праект ажыццяўляецца пра падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі.

Форма заяўкі
1.Назва праекта
2. Кіраўнік праекта (імя, прозвішча, кароткая інфармацыя)
3. Арганізацыя, якую прадстаўляе кіраўнік праекта (назва, кароткая інфармацыя)
4. Кантактныя дадзеныя (Email, skype, нумар мабільнага тэлефона з кодам аператара, паштовы адрас)
5. Падрабязнае паэтапнае апісанне рэалізацыі праекта (не больш за палову старонкі)
6. Мэта праекта (3–4 абзацы)
7. Мэтавая група праекта (1–2 абзацы)
8. Мясцовасць, у якой будзе рэалізоўвацца праект
9. Чакаемыя выніку праекта. Якую карысць дадзены праект прынясе школьнікам, настаўнікам, мясцовай супольнасці? (3–4 абзацы)
10. Падрабязнае апісанне бюджэту

Паводле рассылкі АМО