Конкурс відэа YouTube-Cannes Young Lions

04.05.2010

Міжнародны фестываль рэкламы “Канскія львы” і відэапартал YouTube абвяшчаюць конкурс відэаролікаў YouTube-Cannes Young Lions.


14 мая на канале конкурсу (http://www.youtube.com/canneslions) будзе абвешчаны брыф для стварэньня хвіліннага роліку. З гэтага моманту ў канкурсантаў будзе 48 гадзінаў для таго, каб зняць відэа на зададзеную тэму.


16 мая прыём конкурсных работ будзе закрыты. Пасля гэтага ўдзельнікі будуць мець тыдзень на тое, каб набраць як мага большую колькасць праглядаў свайго відэа-роліку. Прафесійнае журы абярэ пераможцу, зыходзячы з якасці выканання роліку, ідэі ды колькасці праглядаў.


Удзельнічаць у конкурсе маюць права маладыя людзі ва ўзросце 18–28 год.
Пераможцы будуць абвешчаныя 1 чэрвеня. Яны атрымаюць галоўны прыз – цалкам аплочаную паездку на фестываль рэкламы “Канскія львы”, які пройдзе 20–26 чэрвеня. Апроч таго, пераможцы будуць мець права ўдзелу ў конкурсе Young Lions Film Competition.


Паводле n-europe.eu