Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”

06.05.2010

Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.


Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.

Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.

Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.

Анкету дасылайце на эл.пошту different-equal@mail.ru, альбо па факсе 8017-209–61–98, альбо на адрас 220104, г. Мінск, вул. М. Лынькова 8–4.

З пытаннямі звяртайцеся на тэлефон МТС 8029-555–68–38.

Анкета-заяўка і падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.rrby.org/takepart.php


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны