Галоўнай мэтай Форуму з'яўляецца ўзмацненне грамадскага экалагічнага руху Беларусі, выпрацоўка кансалідаваных рашэнняў па актуальных экалагічных праблемах ды партнерскіх механізмаў іх вырашэння.
Плануемыя тэмы Форуму-2010:
– Біяразнастайнасць.
– Орхуская канвенцыя.
– Здароўе і ахова навакольнага асяроддзя.
Таксама плануецца правядзенне прэзентацыяў і круглых сталоў па Зялёнай эканоміцы і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Арганізацыйны камітэт зацікаўлены ў атрыманні прапановаў па правядзенні паралельных мерапрыемстваў у межах Форуму.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі экалагічных грамадскіх арганізацыяў Беларусі, незалежныя эксперты ды актывісты.
Кантактная інфармацыя аргкамітэту: greenforum.by@gmail.com, www.greennforumby.info
Рэгістрацыя ўдзельнікаў форума пачнецца ў чэрвені.
Паводле ngo.by
Рыхтуецца форум экалагічных арганізацыяў-2010
20.05.2010