Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, лад, перспектывы развіцця Еўрасаюза»
У рамках семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў.
Удзел у гэтай праграме дазволіць:
o пазнаць пра гістарычныя перадумовы ўзнікнення і асноўных этапах развіцця Еўрапейскага Саюза;
o зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза;
o прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;
o пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;
Удзельнікам семінара будзе прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці пры правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.
Прыкладная праграма семінара:
Дзень першы (9:30 – 17:30)
o Спадзяванні і ўяўленні удзельнікаў па тэме семінара
o Гісторыя стварэння і развіцці Еўрапейскага Саюза
o Лад і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза
o Перспектывы развіцця Еўрасаюза
Дзень другі (9:30 – 17:30)
o Панарама Еўрапейскага Саюза: прыярытэты і кірункі дзейнасці
o Узаемадзеянне ЕС і РБ: гісторыя і ключавыя аспекты
o Магчымасці інтэграцыі зместа семінара ва ўласнай дзейнасць удзельнікаў
o Падвядзенне вынікаў семінара
Семінар адбудзецца 15–16 чэрвеня 2010 г. у г.Мінску.
Выдаткі на правядзенне семінара арганізатары бяруць на сябе.
Для ўдзелу ў семінары неабходна да 11 чэрвеня 2010 г. даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі. Набор удзельнікаў будзе рабіцца на конкурснай аснове, вынікі якога будуць паведамлены патэнцыйным удзельнікам 12 чэрвеня.
Заяўку накіроўвайце на:
факс: (+375 17) 269 90 34
е-mail: nastaunik@gmail.com
паштовы адрас: ОО «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», зав. Уральскі, 15, да 490, Мінск, 220037
Больш падрабязную інфармацыю пра семінар можна атрымаць па:
тэл.: (+375 17) 269 90 34, (+37529) 614 52 79 ці е-mail: nastaunik@gmail.com
Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна