5–6 чэрвеня 2010 году (субота-нядзеля) Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць вандроўку па Віцебшчыне.
Падчас падарожжа ўдзельнікі наведаюць музей Янкі Купалы “Акопы”, музей Змітрака Бядулі у вёсцы Пасадзец, Бярэзінскі біясферны запаведнік, краязнаўчы музей у Лепелі, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншыя цікавыя мясціны.
Падчас падарожжа, якое пройдзе на аўтобусе, будуць арганізаваныя:
• змястоўныя экскурсіі і паведамленні,
• намётавы лагер на беразе возера ці рачулкі,
• трохразовае харчаванне.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю ды неабыякавы да беларушчыны.
Каб прыняць удзел, неабходна запісацца па тэлефонах, пазначаных ніжэй, і папярэдне здаць складкі 80 000 рублёў.
Адпраўленне з Магілёва ў 7.00 (Касцерня, плошча Арджанікідзе).
Заезд у Менск. Вяртанне праз Талачын (адтуль ад’язжаюць мінчане) у Магілёў 6 чэрвеня да 23.00.
Кантактныя тэлефоны:
Алег – 388–35–61 (Velcom), 245–64–52 (МТС),
Юрась – 627–19–52 (МТС),
Сяргей – 25–23–53.
Паводле рассылкі belngo.info
Вандроўка па Віцебшчыне
04.06.2010