ЕГУ запрашае

15.06.2010

Кузня кадраў будучыні
Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсытэта абвяшчае набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы.

Яшчэ падчас свайго стварэння ЕГУ, які з'яўляўся найбуйнейшай і найпрэстыжнейшай прыватнай ВНУ Беларусі, меў на мэце выхаваць новую эліту. Цяпер, калі дыстанцыя паміж падыходамі да вышэйшай школы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі яшчэ больш павялічылася (пры гэтым, у выпадку з ЕГУ дыстанцыя павялічылася ва ўсіх сэнсах), навідавоку адно: ЕГУ амаль у адзіноце нясе гэтую місію для беларускай моладзі.
У сітуацыі, калі выкладанне замежных моваў унутры краіны безупынна скарачаецца, а гуманітарныя навукі ператварыліся ў прыбудову дзяржаўнай ідэалогіі, існуе рызыка, што ў свеце не застанецца ніводнай беларускай ВНУ, якая забяспечыла б студэнтаў сучаснымі ведамі, якія ўлічваюць агульную тэндэнцыю да ўнівэрсалізацыі ведаў і адукацыі.

У такіх умовах акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук ЕГУ выходзіць на першае месца, бо яго выпускнікі яшчэ з часоў дзейнасці ўнівэрсытэту ў Мінску стажыруюцца і працуюць у розных эўрапейскіх і міжнародных фондах і арганізацыях, беларускіх аналітычных структурах і СМІ, назапашваючы досвед, які потым можа быць паспяхова выкарыстаны дзеля еўрапеізацыі Беларусі.

На сённяшні момант студэнты праграмы з'яўляюцца каардынатарамі і ўдзельнікамі ўнікальнага для постсавецкай прасторы міжнароднага праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка”, у межах якога навучаюцца ў выкладчыкаў універсытэта Бэргэна (Нарвегія), а затым выкарыстоўваюць атрыманыя веды на практыцы падчас назіранняў за выбарамі ў розных краінах (місіі мелі месца ў Нарвегіі, Грузіі, Літве і ва Ўкраіне).

Дэ-факта менавіта бакалаўрская праграма “Паліталогія і еўрапейскія даследаванні” разам з магістарскай праграмай “Публічная палітыка” скіраваныя на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных стаць не толькі эфектыўнымі палітычнымі тэхнолагамі і ўплывовымі палітолагамі-аналітыкамі, але і беларускім істэблішмэнтам.

Фармуючы ў студэнтаў уяўленне аб сутнасці сучасных заходніх падыходаў у палітычнай навуцы, забяспечваючы неабходнымі навыкамі працы ў галіне палітычнай камунікацыі, ствараючы магчымасць пазнаёміцца з ведамі вядомых усходнееўрапейскіх палітолагаў (сярод выкладчыкаў праграмы – аўтар манаграфіяў і артыкулаў па паліталогіі, прафесар Уладзімір Роўда; старшыня паліталагічнай асацыяцыі Літвы, прафесарка Ірміна Матанітэ; прафесар, загадчык кафедры паліталогіі Чарнавіцкага нацыянальнага ўніверсытэта імя Ю. Фядзьковіча Анатоль Круглашоў і іншыя), дэпартамэнт не проста з упэўненасцю глядзіць у будучыню, але імкнецца прыняць непасрэдны ўдзел у яе фармаванні.

Навучанне на рускай і беларускай мовах. Дыплом прызнаецца ва ўсіх краінах ЕЗ.
Кошт навучання на бакалаўрскай праграме
– 1200 еўра за год (дзённая форма), з улікам паспяховасці магчымыя зьніжкі да 100 %;


– 600 еўра (завочная форма).
Кошт навучання на дзённай магістарскай праграме – 600 еўра за год.

Універсітэт садзейнічае ў пытаннях разьмяшчэння у Вільні, медычнага страхавання і візавага суправаджэння.
Набор ажыцьцяўляецца па выніках напісання эсэ, тэставання ведаў замежнай мовы (пры неабходнасці) і сярэдняга бала дыплома па шэрагу прадмэтаў. 

Дакументы для паступлення ў 2010 годзе прымаюцца: на дзённую бакалаўрскую праграму
(http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/)
– да 25 чэрвеня; на завочную бакалаўрскую праграму
(http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/)
– да 24 ліпеня; на дзённую магістарскую праграму (
http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0003737/; http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0013347/)
– да 10 ліпеня; на курсы дыстанцыйнага навучання – да 12 верасьня на восеньскі сэмэстар. Форум для абітурыентаў: moodle.ehu.lt Кантакты Дзённае аддзяленне: admission.b.polscience@ehu.lt
Завочное аддзяленне: phildistance@ehu.lt