Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае моладзь да ўдзелу ў летнім інтэграцыйным намётавым летніку-семінары «Круглае возера-2010».
Сёлета летнік пройдзе на беразе Плешчаніцкага вадасховішча з 10 па 20 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах і з карысцю адпачыць.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў летніку, запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па эл. адрасе: different-equal@mail.ru альбо праз факс: 8–017–2096198, альбо на паштовы адрас: 220104, г. Мінск, вул. М. Лынькова 8–4, альбо прынесці ў офіс.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня 2010 году.
З пытаннямі звяртайцеся праз тэл.: 029–5556838. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.rrby.org.
Паводле рассылкі belngo.info
Намётавы летнік «Круглае возера-2010»
15.06.2010