Навуковы Даследчы Цэнтр МІЗЭС (Беларусь) ладзіць 16–21 жніўня чарговы Вольны Летнік у Адэсе.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя актыўныя людзі з Беларусі, Украіны ды Малдовы, якія цікавяцца ды падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасці ды прасоўваюць іх у сваім штодзённым жыцці. Удзельнікі мусяць вольна валодаць англійскай мовай, бо гэта будзе працоўная мова летніка.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць на эл.адрас: balance287@gmail.com наступныя звесткі:
– імя, прозвішча як у пашпарце (лацінкай і кірыліцай),
– нумар пашпарту,
– кім выдадзены,
– дата выдачы,
– тэрмін дзеяння пашпарту,
– занятак (месца працы, навучання),
– кантактная інфармацыя (тэлефон, электронны адрас).
Можна напісаць эсэ на адну з тэмаў, пералічаных тут.
Паводле adukacyja.info
Вольны Летнік у Адэсе
22.06.2010