З 19 па 30 ліпеня 2010 г. у Жодзіне будзе праходзіць міжнародны добраахвотніцкі летнік.
Моладзевы добраахвотніцкі экалагічны летнік праходзіць у рамках рэалізацыі вялікага міжнароднага праекта «EWOCA-3» пры падтрымцы еўрапейскага фонду «Меркатор». Тры краіны, тры працоўныя летнікі, тры гады – галоўны прынцып гэтай праграмы. Асноўная мэта правядзення лагера – спрыянне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменню і межкультурной камунікацыі праз добраахвотніцкую працу і абмеркаванне глабальных экалагічных праблем.
У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Германіі і Літвы, каб разам са студэнтамі, маладымі працоўнымі, вучнямі і педагогамі гарадскіх школ, моладдзю з грамадскага аб'яднання «Новая Касталія», не толькі «павырашаць» пытанні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэнні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных устаноў.
За дадатковай інфармацыяй, а таксама ахвотнікам прыняць удзел у працы летніка просьба звяртацца па тэлефонах: +375296526017, +375293125495
Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіна
29.06.2010