Беларускае прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“, Германія, запрашае да ўдзелу ў Школе менеджэраў адукацыйных праграм.
Мерапрыемства адбудзецца з 29 ліпеня па 1 жніўня ў Мінску.
Мэта школы: атрыманне ўдзельнікамі ведаў, неабходных для павышэння якасці зместу, менеджмэнту і ацэнкі эфектыўнасці праграм у галіне адукацыі дарослых. Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых, менеджэры па адукацыі і адукатары, якія працуюць у галіне адукацыі дарослых і не маюць вялікага досведу ў галіне распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на навучанне, харчаванне, пражыванне і праезд у адзін бок.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць он-лайн анкету-заяўку, якая знаходзіцца на сайце: https://spreadsheets.google.com/viewform?formkey=dFZQUEpoRzFwbWkxbEdvOWJvY21FdVE6MQ
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2010 году. Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў даданым файле dvv-29[1].07–1.08.doc. З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Віталя Нікановіча праз тэл.: +375 29 869 39 21 (у працоўныя дні з 10.00 да 18.00) альбо па эл. пошце: vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v