Школа маладога журналіста распачынае новы набор!

17.08.2010

Школа маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадcкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.
Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14!
Тут ты атрымаеш веды і ўменні ад прафесійных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыццё!
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі", «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт- журналістыкі" і многія іншыя ).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.  Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ —  практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива»,"Наша Ніва", «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.
Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»