Конкурс для школьнікаў і студэнтаў з Беларусі

17.08.2010

Фотаконкурс для школьнікаў і студэнтаў з Беларусі



Дэпутат Еўрапарламента, доктар Marek Migalski, ладзіць фотаконкурс пад назвай «Беларусь — краіна розных культур» для вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
Арганізатараў цікавіць выключна мастацкі аспект, які дазволіць ім больш даведацца пра беларускую культуру праз фатаграфію. Яны заахвочваюць удзельнікаў дасылаць фотаздымкі храмаў, замкаў, іншых гістарычных помнікаў. Пераможца творчага спаборніцтва скіруецца ў Брусэль.



Журы: Agnieszka Romaszewska-Guzy — тэлежурналіст, дырэктар каналу «Белсат», Marek Kamiński — палярнік, вандроўнік, марак, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік, Maciej Stobierski — сябра Саюза польскіх фотамастакоў.

Патрабаваньні да фотаздымкаў
1) Кожны аўтар можа выслаць ад 3 да 5 фотаздымкаў.
2) Тэхніка выканання — адвольная.
3) Заяўкі прымаюцца толькі па электроннай пошце праз Інтэрнэт.
4) Фотаздымкі ў фармаце JPG, памерам 1200×1600 пікселяў, файл нe большы за 1 Мб высылаюцца на адрас: wasiczek@mmbiuro.pl, далучаныя да ліста.
5) Фотаздымкі, на якіх будуць якія-небудзь сімвалы, лічбы (напрыклад, дата) — будуць дыскваліфікаваныя.
6) У лісце трэба напісаць: назву фотаздымка, імя, прозвішча, адрас аўтара, кантактны тэлефон, каментар да фотаздымка, назву фатаграфаванага аб’екта, месца, дзе зроблены фотаздымак, а таксама заяву пра аўтарскія правы да фотаздымка. Трэба таксама даць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных.
7) Высланыя файлы не вяртаюцца. Пасля адпраўкі фотаздымкі робяцца ўласнасьцю арганізатараў, да якіх таксама пераходзяць аўтарскія правы на прадстаўленыя працы.



 Найлепшыя фотаздымкі будуць размешчаныя ў СМІ. Удзел у конкурсе азначае аўтаматычнае выказваньне згоды на бясплатнае выкарыстаньне дасланых фотаздымкаў (art. 50 ustawy z dnia 4 lutego 1994 roku o prawie autorskim i prawach pokrewnych — Dz. U. z 2006r., Nr 90, poz. 631 z późn. zm.) у наступных галінах прымяненьня: друкаваньне ў адвольнай колькасьці СМІ, выкладваньне ў Інтэрнеце і ў розных іншых формах, прыдатных для распаўсюджваньня.


Апошні тэрмін адпраўкі фота – да 31 жніўня.
Пераможца будзе вызначаны 16 верасня.



 У якасці ўзнагароды для пераможцаў будзе арганізавана вандроўка ў Брусэль.
я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://baj.by/m-p-viewpub-tid-19-pid-121.html