1 верасня за школьныя парты селі 950 тысяч вучняў. У тым ліку 86,3 тысячы першакласнікаў. У 2008–09 навучальным годзе першакласнікаў было 87,8 тысячаў. А у 2007–2009 гг. – 91,2 тысячаў.
У Беларусі 3.531 навучальная ўстанова. Параўнальна з 2009 годам колькасць агульнаадукацыйных установаў скарацілася на 52.
«Кожны год знікае да 50–100 школаў — звычайна гэта школы ў вясковай мясцовасці. Так, у гарадах адкрываюцца новыя школы, але гэта школы з рускай мовай навучання», — тлумачыць намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.
Каментуючы афіцыйную статыстыку пра колькасць школаў з беларускай мовай навучання, Мацкевіч заявіла: «Гэта малакамплектныя вясковыя школы. Толькі 2% вучняў Мінску навучаюцца па-беларуску. У Мінску толькі 7 школ з беларускай мовай навучання з 250. Насамрэч і існуючыя беларускія школы толькі фармальна беларускія. Настаўнікі гавораць па-руску, выкладанне вельмі часта таксама вядзецца па-руску».
Паводле ТБШ, у 1994–95 навучальным годзе цалкам на беларускай мове навучалася 29,4% дзяцей. «Свайго максімуму гэты паказнік дасягнуў у 96–97 навучальным годзе — амаль 33% дзяцей усе прадметы вывучалі на беларускай мове», — удакладняе Мацкевіч.
Паводле Радыё Свабода
Куды ідзем? Статыстыка на пачатку года
02.09.2010