21.09.2010
Дэдлайн 10 кастрычніка
Да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме “Gaude Polonia” запрашаюцца маладыя дзеячы культуры і перакладчыкі з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы –
для рэалізацыі ўласнага праекта.
Стыпендыятам прапануецца пражыванне ў Польшчы на люты-ліпень 2011 г., а таксама фінансавая падтрымка 3000 злотых.
Апліканты мусяць быць не старэйшымі за 40 год ( у выключных выпадках – 45) і валодаць польскай мовай на базавым узроўні, а таксама мець скончаную вышэйшую адукацыю.
Праграма падтрымлівае наступныя кірункі: фільм, фатаграфія, ахова помнікаў, літаратура/пераклад, музыка, візуальнае мастацтва, тэатр, мастацкая крытыка.
: www.nck.pl/kategoria/234/gaude-polonia/pr/true
Паводле http://adukacyja.info



