Праграма Фулбрайт

21.09.2010

Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
Заяўкі прымаюцца па наступных спецыялізацыях:
* эканоміка * бізнес адміністрыраванне
* права * кіраванне ў галіне адукацыі (універсітэцкі ўзровень)
* міжнародныя зносіны * амерыканістыка
* сацыяльныя навукі (сацыялогія, паліталогія, гісторыя)
* журналістыка і сродкі масавай інфармацыі
* метады выкладання англійскай мовы
* інфармацыйныя тэхналогіі
* ахова здароўя
* ахова навакольнага асяроддзя
* сацыяльная праца
Падрабязную інфармацыю аб праграме можна атрымаць ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па адрасе: вул. Герцэна, 2-А, г. Мінск 220030, тэл: (017) 217 04 81, факс: (017) 211 03 84, e-mail: fvsp@usembassy.minsk.by.
Для удзелу у праграме суіскальнікі павінны запоўніць online анкету: https://apply.embark.com/student/fulbright/scholars/. АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 12 ЛІСТАПАДА 2010 ГОДА
************************* I
nformation Resource Center Public Affairs Section US Embassy Minsk, Belarus Tel.: 211–06–76 Fax: 211–03–84 E-mail: ircinfo@usembassy.minsk.by Web site: http://minsk.usembassy.gov Facebook: http://www.facebook.com/irc.usembassy.minsk