Дзіцячы альбом, частка першая

22.09.2010

Пабачыў свет аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі, Таццянай і Адасём Матафонавымі.

На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, асноўную колькасць з якіх аўтары знайшлі у фальклорных зборніках серыі “БНТ”. Шмат песень прадстаўлена шырокаму сучаснаму слухачу у аўдыё-варыянце ўпершыню.


1. Сонейка

2. Баран

3. Дзядок рыбачку злавiў

4. Цяцерка

5. Кую-кую ножку

6. Ай, куры-куры

7. Гэй ты, воўчанька

8. Ладу-ладу-ладкi

9. Кукарэку, певунок

10. Рыцар-верабейка

11. Каза/Таўкачыкi

12. Ту-лю-лю

13. Ехаў мазур да млына

14. Верабей варыў пiва

15. Чыкi-чыкi, сарока

16. Ой ты, дзядзька Майсею

17. Рамане

18. Iшоў казёл мастом

19. Чыжык

20. Кавалю-Марцiну

21. Паненачка

22. Тын-тын

23. Сыч i сава

24. Рыба з ракам

25. Гладыш малака

26. Кура-шчабятура

27. Баю-баю



“Дзіцячы альбом” падпадае пад тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.


Адной з задач альбому была “звесці разам, пад адным дахам” дзве “народныя” традыцыі: вясковую, якая бярэ пачатак ад такіх інструментаў, як дуда, скрыпка, гармонік, – і гарадскую, якая пачынаецца ад шасціструннай гітары.


Другой задачай было: не змяніўшы аніводнай ноты ў народных матывах, даць такія аранжыроўкі, каб архаічныя традыцыйныя песні весела і жыва прагучалі ў рэаліях ХХІ стагоддзя.


Дыск можна набыць у грамадскіх распаўсюднікаў і аўтараў.
Другую частку “Дзіцячага альбому” аўтары плануюць выдаць пад Каляды.