Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада 2010 г.
Чэшская Амбасада ў Мінску прапануе стыпендыі для навучання ў Чэхіі ў 2011–2012 навучальным годзе:
- 5 стыпендый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэсшкай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ (уключна выпускнікоў 2011 года) і мае на ўвазе год наведвання курсаў па вывучэнні чэшскай мовы з наступнай здачай экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прызначэнні стыпендыі будзе аддадзена кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, эканоміку і сельскую гаспадарку.
- 1 стыпендыя для навучання па праграме падрыхтоўкі магістараў (для студэнтаў, якія здалі экзамэны на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, эканомікі ды інфарматыкі).
Заяўкі кандыдатаў, якія жадаюць навучацца па спецыяльнасцях мастацтва, мастацкая архітэктура і педагогіка, разглядацца не будуць.
Каб падаць заяўку, неабходна дадаць:
- ліст, які тлумачыць жаданне навучацца ў Чэхіі (1–2 старонкі),
- кароткую біяграфію, якая змяшчае асноўныя звесткі аб кандыдаце, эл. адрас, тэлефон і інфармацыю аб тым, на які тып стыпендыі заяўнік прэтэндуе,
- копію пасведчання аб адтрыманні адукацыі з адзнакай, для выпускнікоў 2011 года,
- ацэнкі за апошнія 2 гады навучання,
- іншыя дадатковыя дакументы на меркаванне заяўніка (рэкамендацыі, публікацыі, граматы ды інш.)
Кандыдатам, якія пройдуць першы этап, будзе прапанавана запоўніць анкеты і падаць астатнія неабходныя дакументы. Дакументы можна асабіста падаць у Амбасаду Чэхіі ў Мінску альбо даслаць па пошце на адрас: зав. Музычны 1/2, 220030, Мінск.
Апошні тэрмін падачы заявак: 19 лістапада 2010 года.
я інфармацыя па спасылках: http://www.msmt.cz/international-cooperation-1/government-scholarships-developing-countries, http://www.msmt.cz/mezinarodni-vztahy/stipendia-vlady-ceske-republiky-rozvojove-zeme
З пытаннямі звятрайцеся на тэл.: 00375–17–2265244, факс: 00375–17–2110137, e-mail: minsk@embassy.mzv.cz
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыі Чэшскай Амбасады для выпускнікоў сярэдніх школ і ВНУ
13.10.2010