«Навучанне ў week end»: для моладзевых лідэраў

22.10.2010

Апошні тэрмін падачы анкет – 28 кастрычніка

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў кастрычніку-снежні ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі “Навучанне ў week end” для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю.

Будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй.

30 кастрычніка адбудзецца семінар “Роля і месца грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства”. Будуць абмяркоўвацца пытанні спецыфікі дзейнасці арганізацый “трэцяга сектара”, місіі і структуры арганізацыі, закранута тэма планавання праграм і праектаў грамадскага аб’яднання.

20 лістапада
адбудзецца семінар “Праектны менеджмент”. На семінары будуць абмяркоўвацца пытанні планавання, рэалізацыі і ацэнкі праекта. Удзельнікі змогуць вывучыць тэхналогію працы праектнага менеджара ад выбару ідэі да ацэнкі паслядзеяння праекта. Будзе закранута тэма пошуку партнёраў і донараў для рэалізацыі праекта.

11 снежня адбудзецца  семінар “Сувязі з грамадскасцю”. Будуць абмяркоўвацца пытанні эфектыўнага інфармавання пра дзейнасць грамадскага аб’яднання для мэтавых груп, а таксама для шырокай грамадскасці. Будзе закранутая тэма эфектыўнага выкарыстання “новых медыяў”: электронных лістоў рассылкі, сацыяльных сетак, блогаў.

Форма заяўкі на ўдзел у навучальным курсе:
-Прозьвішча, імя, імя па бацьку
-Назва арганізацыі
-Ваша роля ў арганізацыі
-Месца навучання альбо працы
-Кантактныя тэлефоны
-Адрас электроннай пошты
- Skype
-Якіх мэтаў Вы хочаце дасягнуць дзякуючы курсу

Анкеты дасылайце на эл. адрас info@belau.info

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»