Дзверы ў дыпламатыю – 2011: Міжнародны конкурс школьных вэбсайтаў

25.10.2010

Рэгістрацыя да 28 лютага 2011 г.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША і фонд Global SchoolNet Foundation абвяшчаюць міжнародны конкурс вэбсайтаў, створаных вучнямі сярэдніх школ і гімназій.

Тэма праектаў: важнасць міжнародных зносін і дыпламатыі. Для распрацоўкі сайтаў вучні павінны працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка.

Праекты неабходна зарэгістраваць да 28 лютага, скончыць да 15 сакавіка, пераможцы будуць абвешчаны ў траўні 2011 г. 

Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спецыяльны сертыфікат “Дзверы ў дыпламатыю”. Кожны ўдзельнік групы-пераможцы атрымае стыпендыю памерам у 2000 долараў ЗША, настаўнік групы атрымае ўзнагароду ў 500 долараў ЗША.

: http://globalschoolnet.org/gsndoors/
Зарэгістравацца: http://globalschoolnet.org/gsndoors/timeline.cfm

Крыніца: USAID Belarus Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю ў Беларусі, паводле ngo.by