“Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”: Праграма Амбасады ЗША

10.11.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2010 г.

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”.

Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце. У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.

Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах: рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна звярнуцца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне (017) 217–04–81 альбо на адрас afcp@usembassy.minsk.by і атрымаць для запаўнення электронную форму. Форма павінна быць запоўненая ў адпаведнасці з інструкцыямі. Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2010 г.

Паводле: Information Resource Center Public Affairs Section US Embassy Minsk, Belarus