Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), разам з Германскім камітэтам "Моладзь за разуменне" (YFU) прызначае стыпендыі для абмену школьнікамі паміж Германіяй і Беларуссю.
Стыпендыі надаюцца перадусім сваякам былых прымусовых працаўнікоў і іншых ахвяраў нацызму. Але атрымліваць іх могуць і школьнікі, якія актыўна займаліся ў сябе на радзіме пытаннямі паднявольнай працы ці нацыянал-сацыялізму.
Стыпендыяты атрымліваюць магчымасць для гадавога знаходжання ў адпаведных краінах, дзе яны наведваюць школы і жывуць у прымаючых сем'ях.
Заявы для Беларусі трэба дасылаць у Германскі камітэт YFU:
Jantje Voppel
Deutsches YFU Komitee e.V.
Averhoffstr. 10
22085 Hamburg
Тэл.: +49 (0)40 227002–39
Факс: +49 (0)40 227002–27
voppel@YFU.de
www.yfu.de
Паводле stiftung-evz.de