30 лістапада
Заўтра, 30 лістапада 2010 года, у Мінску адбудзецца Інфармацыйны дзень адукацыйных і моладзевых праграм Еўрапейскага Саюза. Асноўная ўвага падчас Інфармацыйнага дня будзе нададзена магчымасцям ўдзелу Беларусі ў адукацыйных праграмах Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» і «Тэмпус».
У рамках інфармацыйнай сесіі па праграме «Эразмус Мундус» чакаецца:
- Азнаямленне прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і іншых зацікаўленых арганізацый з правіламі ўдзелу ў праграме «Эразмус Мундус»;
- Абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі і беларускімі ўніверсітэтамі ў рамках Праграмы, а таксама магчымасцяў стварэння новых партнёрстваў;
- Прадастаўленне практычных рэкамендацый жадаючым прыняць удзел у Праграме.
Падчас інфармацыйнай сесіі па праграме «Тэмпус» ўдзельнікі азнаёмяцца з правіламі і працэдурамі падачы і адбору заявак у рамках новага конкурсу Праграмы, нацыянальнымі і рэгіянальнымі прыярытэтамі, якія варта ўлічваць пры складанні заяўкі, а таксама атрымаюць практычныя рекамендации па распрацоўцы праектаў.
Спецыяльна для правядзення Інфармацыйнага дня з Брусэля прыбыла спн. Джулія Маро (Ms Giulia Moro), кіраўнік праектаў Выканаўчага агенцтва па адукацыі, аўдыёвізуальных сродках і культуры Еўрапейскай Камісіі (EACEA). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны універсітэт, прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальны Офіс праграмы Тэмпус ў Беларусі.
На адкрыцці Інфармацыйнага дня ад імя прадстаўніцтва ЕС выступіць выконваючы абавязкі Часовага паверанага ў справах ЕС у Беларусі сп. Рамунас Янушаўскас.
Да ўдзелу ў Інфармацыйным дні запрашаюцца прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкі, студэнты і зацікаўленыя арганізацыі.
Прадстаўнікоў СМІ для ўдзелу ў Інфармацыйным дні запрашаюць 30 лістапада 2010 года па адрасе: г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а, БДУ, будынак рэктарата, зала Вучонага Савета. Рэгістрацыя ў 9:00, пачатак работы – у 9:30. Час для прэсы запланаваны з 9:15 да 9:30.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, да:
- Людмілы Кацько, начальніка Інфармацыйнага цэнтра Еўрапейскага Саюза пры БДУ: тэл. 375 17 2095 446, katsko@bsu.by;
- Таццяны Снегавой, асістэнта па пытаннях прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі: тэл. 375 17 3286 613, tatiana.snegova @ ext.ec.europa.eu.
Інфармацыйны дзень адукацыйных праграм ЕС
29.11.2010