Запрашаем усіх цікаўных на Каляднае Свята, якое адбудзецца 5 студзеня 2011 г. а 15 гадзіне ў Рэспубліканскім Цэнтры нацыянальных культур (Мінск, вул. Чычэрына 19).
Дрэскод святочны, калядны. Уваход толькі з цукеркамі, пернікамі ды іншымі пачастункамі. Уваход вольны для тых, хто ведае на памяць калядныя мантры, а таксама для свойскіх жывел, зорак ды іншых калядных істот.
Калядная Свята у рамках моладзевага праекту “Шляхі Мнемасіны”.
Выканаўцы: фольк-гурт Ejrut, фальклорны ансамбль «Пралеска» МДПДМ, нацыянальна-культурныя суполкі.
Гульні: святочнае калядаванне, каляднае гаданне.
Паміж нумарамі будзе адбывацца паказ фільмаў (працягласцю не больш за 15 хвілін) пра традыцыі святкавання калядаў у Беларусі і іншых краінах (дакументальныя фільмы «Шчодры вечар» і «Калядныя Цары» Беларускага Відэацэнтру).
Працягласць мерапрыемства – 2 гадзіны.
Колькасць глядачоў каля 100 чалавек.
Уваход вольны!
Тэлефон для даведак – (029) 5542967 Кутузаў Дзмітрый.
Мінск: Запрашаем на Каляды!
03.01.2011