Мінск: Фестываль навучальных гурткоў і сацыяльных праектаў

13.01.2011


Рэсурсная праграма навучальных гурткоў праводзіць чарговы штогадовы фестываль.

Праграма сёлеташняга фэсту будзе складацца з прэзентацый і майстар-класаў лідэраў, якія праводзілі свае гурткі ў 2010 г. 

Падчас фестывалю будуць адабраны найбольш цікавыя гурткі і майстар-класы, пераможцы атрымаюць прыз – паездку ў Швецыю.

Фестываль адбудзецца 22 студзеня у Доме Дружбы (Захарава 28);

11.30 - рэгістрацыя ўдзельнікаў  
12.00 - пачатак
16.30 – 17.30 – круглы стол па пытаннях развіцця гурткоў у будучыні з удзелам шведскіх прадстаўнікоў
 
Заяўкі на ўдзел у фестывалі дасылайце на hurtki.team@gmail.com