ТБМ: Бясплатныя заняткі па мове, літаратуры, гісторыі

14.01.2011

Арганізацыйны сход – 4 лютага

Бясплатныя заняткі па беларускай мове, літаратуры, гісторыі для вучняў 7-х, 8-х, 9-х класаў сярэдняй школы з вопытнымі выкладчыкамі ў Таварыстве беларускай мовы. Заняткі грунтуюцца вакол асноўных пунктаў праграм для пералічаных класаў, але і выпускнікам могуць быць карысныя.


Арганізацыйны сход адбудзецца 4 лютага 2011 года ў 17 гадзін у памяшканні ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13 (праезд да ст. метро «Плошча Перамогі»).

Тэл. для даведак: (29) 639–27–15.