ЕГУ: Бясплатны дыстанцыйны курс для школьнікаў

14.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 студзеня


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў, ахвочых да ведаў у абсягу сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур».


Курс падрыхтаваны як альтэрнатыва афіцыйнаму прадмету «Грамадазнаўства» і складаецца з шырокага спектра гуманітарных ведаў, якія старшакласнікі не могуць атрымаць у Беларусі праз ідэалагічныя
перашкоды.


Са школьнікамі будуць працаваць выпускнікі праграмы «Сацыяльная і палітычная філасофія» ЕГУ і магістр філасофіі Андрэй Ралёнак.


: http://students.ehu.lt/democracy



Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»