Кароткая граматыка літоўскай мовы

18.01.2011

У выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніга Вінцука Вячоркі “Кароткая граматыка літоўскай мовы”. Выданне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца літоўскай мовай.

Літоўская мова належыць да ліку балцкіх моў. Беларусу яна не будзе здавацца чужой. Больш за тое, уважлівы погляд на літоўскую і беларускую мовы, гісторыю іх развіцця і сучасны стан здольны выявіць шэраг падабенстваў на самых розных узроўнях.

Выдадзена класічным правапісам.