Апошні тэрмін падачы заявак – 12:00 14 лютага
Шаноўныя калегі і сябры,
Belarus Watch (Вільня) сумесна з «Офісам за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) у складзе кааліцыі грамадскіх арганізацый у Беларусі і краінах ЕС абвяшчае конкурс візуальных сімвалаў (лагатыпаў, лозунгаў, назвы) для грамадскай кампаніі «За бязвізавы рух паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам».
Грамадская кампанія будзе праходзіць у Беларусі і краінах Еўрасаюзу. Яна накіраваная на тое, каб мара аб свабодзе руху без межаў калісьці змагла стаць рэальнасцю. Голас грамадскасці абапал межаў мусіць быць пачуты!
Кампанія мае патрэбу ва ўласным лагатыпе / банеры, буклеце і візуальным слогане.
Арыентацыйныя слоганы кампаніі:
REMOVE VISA WALL
VISA FREE BELARUS NOW
ЗА БЕЗВИЗОВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕВРОПА, МЫ СВОИ!
ЗА БЯЗВІЗАВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕЎРОПА, МЫ СВАЕ!
Аўтар можа прапанаваць свае варыянты слоганаў і назвы.
Аўтара найлепшага эскіза будзем радыя запрасіць стаць афіцыйным партнёрам кампаніі і выплаціць ганарар у памеры 300 еўра. Работы трэба даслаць да 12:00 14 лютага 2011 г. Звароты, ідэі і пытанні вітаюцца!
Звяртайцеся па нумары ў Літве +37067162014, скайпе marianailj або эл. адрасе belaruswatch@belaruswatch.org.
Аўтар -пераможца павінен даслаць поўнафарматную версію свайго твора для друку цягам двух працоўных дзён пасля абвяшчэння вынікаў.
Даведацца больш пра кааліцыю: http://by.democraticbelarus.eu/node/1305
Афіцыйны сайт кааліцыі: http://novisa.eu/
«За бязвізавы рух паміж Беларуссю і ЕС»: Конкурс візуальных сімвалаў
07.02.2011