Таццяна Лабанава, гімназія г.Барань
Класы: старэйшыя
Мэта: выхаванне прынцыпаў талерантнасці ў моладзевым асяроддзі; выпрацоўка ў навучэнцаў ўсвядомленага прыняцця суіснавання розных чалавечых груп і супольнасцей, прызнання і павагі да рознай этнанацыянальнай, рэлігійнай, гендэрнай і іншай прыналежнасці людзей, іх права на іншыя погляды і перакананні.
ПРАКТЫКАВАННЕ «ПРЫВІТАННЕ»
Удзельнікі атрымліваюць карткі з прывітаннямі з розных краін:
- скласці рукі (як у «малітве») на ўзроўні грудзей і пакланіцца (Японія);
- пацерціся насамі (Новая Зеландыя);
- паціснуць адно аднаму рукі, стоячы на вялікай адлегласці адно ад аднаго (Вялікабрытанія);
- моцна абняцца і тры разы пацалаваць адно аднаго ў шчокі (Расія);
- паказаць язык (Тыбет);
- вельмі моцна паціснуць адно аднаму рукі, стоячы блізка адно да аднаго (Германія);
- памахаць рукой;
- абняцца і пацалаваць у шчокі чатыры разы па чарзе (Парыж).
Удзельнікі разыходзяцца па пакоі і вітаюць адно аднаго спосабам, пазначаным на картцы...
Спампаваць план-канспект (doc 43 Kb)
Што такое талерантнасць: План-канспект класнай гадзіны
10.02.2011