«Памяць, адказнасць, будучыня» - «Цайт»: Стыпендыі беларускім студэнтам

22.02.2011

Апошні тэрмін прыёму заявак -  31 сакавіка

GFPS разам з фундацыяй “Памяць, адказнасць, будучыня” і фундацыяй газеты “Цайт” прапануе беларускім студэнтам і магістрантам стыпендыю на:

- зімовы семестр 2011–2012 (кастрычнік 2011 – люты 2012)
- навучанне ў нямецкай ВНУ 

Ты …

-… добра валодаеш нямецкай мовай,
-…прымаеш актыўны ўдзел у грамадскім альбо культурным жыцці Беларусі,
-…добра вучышся,
-…цікавішся нямецкай культурай і грамадствам.

Тады лістуй нам!

Абавязковыя ўмовы:
- беларускае грамадзянства
- статус студэнта беларускай ВНУ альбо ЕГУ.
- На пачатак стыпендыі ты павінен быць ужо на трэцім курсе.

Стыпендыя:

- фінансавая падтрымка на бесклапотнае жыццё і вучобу ў Германіі,
- асабістая падтрымка на месцы: мы сустрэнем на вакзале, забяспечым жытлом і пасведчаннем студэнта,
- возьмем на сябе зборы за візу і запіс ва ўніверсітэт,
- правядзем 2 спецыяльныя падрыхтоўчыя семінары. 


: http://www.gfps.org/stipendien/deutschland-studium/belarussen/ausschreibung/