22.03.2011
Цягам 20 тыдняў вучні 10 класаў смаргоньскай СШ № 5 навучаліся на дыстанцыйных курсах, прысвечаных устойліваму развіццю і экалагічнай адукацыі, паводле праграме Шведскага універсітэта (Лунд). Да іспытаў дайшлі 3 фіналіста: Яўген Шчарбінскі, Дзмітрый Коршак і Яўген Страх. Кіраўнік дыстанцыйных курсаў Улад Калінін і навучэнцы атрымалі ўніверсітэцкія сертыфікаты.
Каб укараніць атрыманыя веды на практыцы, выпускнікі пачалі працу над школьнымі праектамі (скіраванымі на эканоміію вады ці электраэнергіі, праблемы мясцовага ўстойлівага развіцця ці экалогіі).
Жаданне выпрабаваць свае сілы ў міжнародных дыстанцыйных курсах на англійскай мове выказалі і навучэнцы іншых школ горада і раёна.